Культура11

Выйшаў новы нумар перыёдыка «Запісы БІНІМ»

Тэма нумару — травелогі (падарожныя нататкі). Друкуюцца таксама артыкулы пра лёс архіваў Міколы Абрамчыка і Дзмітрыя Касмовіча.

Тэма нумару — травелогі (падарожныя нататкі).

Друкуецца артыкул Лявона Юрэвіча «Моваю травелога», Навума Галяшэвіча «Травелог Уладзімера Дудзіцкага», «Падарожныя запісы Самуэля Кіхэля пра Горадню й Вільню 1586 г.» падрыхтаваў Генадзь Сагановіч.

Змешчаны ўспаміны Зоры Кіпель «Знаёмства з Аляскай» ды падарожныя нататкі Лявона Юрэвіча «Манастырскі дзённік» пра паездку і працу ў бібліятэцы манастыра Расійскай зарубежнай праваслаўнай царквы ў Джорданвіле (штат Нью‑Ёрк)

Друкуюцца таксама ўспаміны пасла польскага сойма ў 1928 г. Аляксандра Стагановіча з грунтоўным уводным артыкулам гісторыка Алеся Пашкевіча і такімі ж грунтоўнымі яго каментарамі.

У раздзеле літаратура: «Несентыментальнае падарожжа» Антона Адамовіча, Аўгена Кавалеўскага «Госці з Туніса», Паўла Касцюкевіча «Відавочца».

Макс Шчур напісаў артыкул «Вялікі няўдачнік» пра Вячаслава Разумовіча-Хмару.

Архівы Міколы Абрамчыка і Дзмітрыя Касмовіча. Першы знік, і следу па ім не засталося, а другі захаваўся.

На гэтую тэмы артыкулы Янкі Запрудніка «Да загадкі дзяржаўнага архіву БНР у Міколы Абрамчыка» і Наталлі Гардзіенкі «Архіў Дзмітрыя Касмовіча».

У рубрыцы «Кніжная Паліца» — рэцэнзія «Кніга падлікаў і пралікаў» на фаліянт Юрыя Гарбінскага «Рэлігійны друк на эміграцыі» і Лявона Юрэвіча на зборнік «Асоба й час» і шмат іншых цікавостак.

Сённяшні штогадовік багата ілюстраваны: друкуецца арыгінальны рукапіс «Безназоўнага» Янкі Купалы і каляровыя рэпрадукцыі памінальных картак па беларускіх дзеячах і простых людзях. Існавала такая традыцыя на эміграцыі.

***

«Запісы БІНІМ» выдаюцца ад 1952 г. Напачатку выдаваліся ў Нью‑Ёрку, ад 2001 г. гэта сумесна нью‑ёрска‑менскі праект. Выдаюцца штогод.

Дзе набыць?

Акадэмкніга (прт-Незалежнасці, 72), кнігарня «Эўрыка» (Куйбышава, 75), хутка - на кніжным кірмашы на Купалы, 27 і knihi.net.

Ёсць на выставе на сядзібе БНФ.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Цэны на шакалад здзіўляюць6

Цэны на шакалад здзіўляюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Шатландыі школьнік знайшоў на пляжы абломкі карабля XVIII стагоддзя

Студэнт прайграў у карты і пайшоў у краму па шакаладку абсалютна голы7

Адзначыла свой першы дзень нараджэння самае неданошанае дзіця свету1

Паставіць намёт — ад 70 рублёў, шаўрма па 20, душ за 10: як селёта праходзіць Viva Braslav13

«Сёння мы жывем у культурным грамадстве». Чаму гаспадар незвычайнай крамы самаабслугоўвання на Палессі не баіцца крадзяжоў2

Улады запэўніваюць, што паўторнага апоўзня ў віцебскім Вярхоўі не будзе

Беларусь стала асноўным імпарцёрам свініны з Расіі. А раней яна туды мяса прадавала12

Трамп заявіў, што амаль спыніў чарговую вайну3

Адна з дзяржаў рыхтуецца да першай у свеце планаванай міграцыі ўсёй нацыі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на шакалад здзіўляюць6

Цэны на шакалад здзіўляюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць