Беларус Максім Мірны і швэд Юнас Б’ёркман прайгралі ў чвэрцьфінале парнага разраду на тэнісным турніры – Rogers Cup у Таронта (Канада). Турнір праводзіцца пад эгідай Асацыяцыі тэнісістаў-прафэсіяналаў і адносіцца да сэрыі Masters. Прызавы фонд – 2,45 млн даляраў.

11 жніўня М.Мірны і Ю.Б’ёркман, пасеяныя на турніры другімі, саступілі пасеянаму сёмым чэска-індыйскаму дуэту ў складзе Марціна Дама і Леандра Паеса – 6:7, 5:7. Цяпер Дам і Паес у паўфінале згуляюць з Полам Хэнлі (Аўстралія) і Кевінам Ульетам (Зымбабвэ).

Як паведамлялася, у індывідуальным разрадзе Максім Мірны ў першым крузе ў аўторак саступіў немцу Томі Хаасу, які, у сваю чаргу, у наступным крузе прайграў Дзмітрыю Турсунаву (Расея).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0