05.12.2009 / 18:37

У Курапатах ізноў пабывалі вандалы 3

Невядомыя зламалі мемарыяльную капліцу з копіяй абраза Маці Божай Курапацкай «Усіх нявінна расстраляных», а таксама тры памятныя крыжы на цэнтральнай алеі.

Невядомыя зламалі мемарыяльную капліцу з копіяй абраза Маці Божай Курапацкай «Усіх нявінна расстраляных», а таксама тры памятныя крыжы на цэнтральнай алеі.

Пра гэта паведаміла БелаПАН прадстаўнік Каардынацыйнага савета ініцыятыў па даследаванні злачынстваў камунізму і ўшанаванні памяці ахвяраў таталітарызму Валерыя Чарнаморцава.

Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч у інтэрв'ю БелаПАН назваў акт вандалізму праяўленнем «пячорнага ўзроўню маральнага стану беларускага грамадства», якое зняважліва ставіцца да памяці продкаў, што загінулі ў войнах ці былі бязвінна пакараны. Паводле яго слоў, такія факты апаганьвання могілак і мемарыялаў сведчаць аб тым, што праблема выхавання культуры памяці з'яўляецца вельмі актуальнай для беларускага грамадства.

«Я нават не ведаю, ці варта звяртацца ў праваахоўныя органы ў сувязі з чарговым актам вандалізму. Следства ж нічога не дасць, бо пад аховай дзяржавы знаходзіцца тэрыторыя Курапатаў, але не народны мемарыял, створаны намаганнямі грамадскасці. І грамадскасць павінна правесці інвентарызацыю народнага мемарыяла, каб затым унесці яго ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Толькі пры такой умове можна разлічваць на поспех следства ў выпадку актаў вандалізму ў Курапатах», — сказаў Астаповіч.

На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці міжнароднага значэння «Месца знішчэння ахвяраў палітычных рэпрэсій 1930—1940-х гадоў ва ўрочышчы Курапаты», унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь і размешчанай на паўночна-ўсходняй ускраіне Мінска, пахаваны, паводле розных ацэнак, ад 30 да 200 тысяч ахвяраў сталінізму.

Марат Гаравы, БелаПАН

0
Харэўскі / Адказаць
06.12.2009 / 09:54
Сьледства, сапраўды, нічога ня дасьць. Гэта я да інтэлектула Праляскоўскага зьвярнуцца. Роўна ж, безсэнсоўна зьвяртацца й у міністэрства "культуры". Пачытайце, што наконт Курапацкіх крыжоў шматкроць казаў І. М. Чарняўскі. Гопнікі з раёнаў пры ўладзе, зьверху да нізу...
0
антон / Адказаць
06.12.2009 / 15:31
всё-таки когд-небудь надо выловить и поломать челюсть физическая боль это единственное что понимают люди
0
рамай / Адказаць
06.12.2009 / 21:39
Вылавіць, адвезьці пад Лагойск, ...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру