Лідэр WZ-Orkiestra перамог у інтэрактыўным шоу тэлеканала СТВ экс-вакаліста ВІА «Синяя птица» Аляксандра Звяровіча.

5 снежня на канале СТВ на «Зорным рынгу» сышліся Зміцер Вайцюшкевіч і Аляксандр Звяровіч, экс-вакаліст ВІА «Синяя птица».

Зміцер Вайцюшкевіч выйшаў супраць гурта свайго суперніка адзін. На рынгу трымаўся нязмушана, нібы гэта і не запіс на дзяржаўным тэлеканале, а выступленне дзе-небудзь на гарадской сцэне Львова ў часе чарговага фэсту «Be Free».

Спяваючы «Я нарадзіўся тут», Зміцер зрабіў заўважны акцэнт на словах пра «белыя і чырвоныя кветкі». Каментатары шоу, якія час ад часу з'яўляліся ў кадры, пры гэтым эмацыйна падкрэслілі: «Наш чалавек, наш!»
Большасць пытанняў Вайцюшкевічу задавалі па-беларуску, на беларускай мове было пазначанае ягонае імя побач з нумарам тэлефону для галасавання. Зміцер, натуральна, размаўляў на роднай мове.

Аляксандра Звяровіча не менш цёпла віталі на сцэне. Шмат хто з слухачоў прыгадваў пры гэтым пра сваю маладосць. Аднак вынікі галасавання зафіксавалі ўпэўненую перамогу лідэра WZ-Orkiestra: 5364 галасоў супраць 3943.

***

12 снежня ў суботу на «Зорным рынгу» сыдуцца «Крама» і расійская спявачка Лаліта Міляўская. Прагаласаваць можна будзе ў дзень эфіру па адмысловых нумарах (тэлефанаванне бясплатнае), а таксама на сайце СТВ. Пачатак у 20:10.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?