У нядзелю прайшлі сем матчаў розыгрышу Кубку Беларусі па футболе (дзевяць матчаў былі згуляныя ў чацьвер).

13 жніўня ў Калінкавічах менскае «Дынама» каменя на камені не пакінула ад мясцовай «Вэртыкалі», клюба другой лігі чэмпіянату (Д3), зь лікам 4:0.

У Лідзе барысаўскае БАТЭ сьціпла абыграла мясцовы аднайменны клюб першай лігі (Д2) – 1:0.

Астатнія вынікі:

«Баранавічы» (Д2) – «Лякаматыў» (Менск) – 1:2.

«Ведрыч-97» (Рэчыца, Д2) – «Белшына» (Бабруйск) – 2:2, па пэнальці – 3:0.

«Верас» (Нясьвіж, Д2) – «Лякаматыў» (Віцебск) – 2:2, па пэн. – 3:4.

«Полацак» (Д2) – «Мазыр-ЗліН» (Д2) – 3:1.

«Спартак» (Шклоў, Д3) – «Зорка-БДУ» (Менск, Д2) – 4:0.

Паколькі загадзя была сфармавана сетка турніру, то пары ўдзельнікаў матчаў 1/8 фіналу наступныя:

1. Тарпэда (Жодзіна) – «Полацак» (Д2).

2. «Дняпро» (Магілёў) – «Менск» (Д2).

3. МТЗ-РІПА (Менск) – «Спартак» (Шклоў, Д3).

4. БАТЭ (Барысаў) – «Дарыда» (Менскі р-н).

5. «Шахтар» (Салігорск) – «Лякаматыў» (Віцебск).

6. «Дынама» (Берасьце) – «Лякаматыў» (Менск).

7. «Дынама» (Менск) – «Ведрыч-97» (Рэчыца, Д2).

8. «Гомель» – «Нёман» (Горадня).

У чвэрцьфіналах згуляюць пераможцы параў 1 і 2; 3 і 4; 5 і 6; 7 і 8.

Адпаведна ў паўфіналах – пераможцы наступных параў: 1/2 і 3/4; 5/6 і 7/8. Такім чынам, у фінале-2007 тэарэтычна зноў могуць згуляць сёлетнія фіналісты БАТЭ і «Шахтар».

Матчы ж 1/8 фіналу пройдуць 20 верасьня і 4-5 кастрычніка. На гэтым этапе і наступных этапах, апроч фіналу, для вызначэньня пераможцы праводзіцца дзьве гульні.

Падрабязьней пра сёлетні розыгрыш Кубку Беларусі можна прачытаць па наступнай спасылцы: football.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0