Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта пракаментававаў кадравыя перастаноўкі.

Ніякай надзвычайшчыны ў кадравых назначэннях ррэзідэнта шукаць не трэба. Пра гэта 5 снежня ў час афіцыйнага прадстаўлення службовых асоб Міністэрства абароны і Рады бяспекі Беларусі, назначаных указам кіраўніка дзяржавы 4 снежня, заявіў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей.

Паводле слоў кіраўніка Адміністрацыі, на кіруючыя пасады назначаюцца выключна прыстойныя, кваліфікаваныя, энергічныя і высокамаральныя афіцэры і генералы з незаплямленай рэпутацыяй.

«Чысціня шэрагаў была і застаецца галоўным патрабаваннем кіраўніка дзяржавы», ‑ сказаў Уладзімір Макей.

Ён адзначыў, што ў Міністэрстве абароны выраслі дастойныя кіраўнікі, якія маюць добрую тэарэтычную і практычную ваенную падрыхтоўку. Назначэнне Леаніда Мальцава на пасаду дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Уладзімір Макей назваў вельмі высокай ацэнкай яго асабістага ўкладу ва ўмацаванне абараназдольнасці Беларусі і стварэнне арміі, якая адпавядае ўсім сучасным патрабаванням, дадаўшы, што яго вопыт будзе патрэбны на новай пасадзе.

Прадстаўляючы Юрыя Жадобіна, які назначаны міністрам абароны Беларусі, кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі адзначыў, што з усіх разгледженых магчымых кандыдатур ён з’яўляецца найбольш падрыхтаваным для работы на гэтай пасадзе.

«Ён унёс вялікі ўклад ва ўдасканаленне ваеннай арганізацыі рэспублікі, умацаванне яе абараназдольнасці, карыстаецца заслужаным аўтарытэтам сярод афіцэраў і генералаў Узброеных Сіл», — сказаў Уладзімір Макей.

Пры гэтым кіраўнік Адміністрацыі падкрэсліў, што «гэта ніякое не паніжэнне, а аказанне асаблівага даверу, бо армія з’яўляецца вельмі важнай часткай дзяржаўнага механізма». «У яго цудоўная школа: прыйшоўшы ў Службу бяспекі Прэзідэнта, ён арганізаваў там сапраўды ваенны парадак, а ўзначаліўшы КДБ, ён у першую чаргу збавіўся ад людзей, якія заплямілі сваю рэпутацыю, — гэта вельмі важна. Ён будзе гаварыць з вамі на адной мове, таму што ён з гэтага (ваеннага) асяроддзя. Ён дастаткова лёгкі чалавек, але ў той жа час у ім ёсць стрыжань, і калі ён прымае рашэнне, то даводзіць яго да канца», — адзначыў Уладзімір Макей, звяртаючыся да прысутных афіцэраў і генералаў.

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта таксама дадаў, што важнейшая задача, якая стаіць перад новым міністрам абароны, — у прадаўжэнні далейшага якаснага павышэння боегатоўнасці ва Узброеных Сілах Беларусі. Пры гэтым, адзначыў Уладзімір Макей, кіраўнік дзяржавы звярнуў асаблівую ўвагу, што прынцыповыя падыходы да гарантавання ваеннай бяспекі Беларусі змяніцца не павінны і трэба развіваць тыя пачынанні, якія былі закладзены Леанідам Мальцавым, пры гэтым рашуча збаўляючыся ад ўсяго ўстарэлага і неэфектыўнага, удзяляючы самую пільную ўвагу павышэнню прэстыжу ваеннай службы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?