Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Беларусі да канца 2010 года пры прагназаваным узроўні інфляцыі складзе 9-12% гадавых.

Гэта прадугледжана Асноўнымі напрамкамі грашова‑крэдытнай палітыкі Беларусі на 2010 год. Як паведаміў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч, адпаведны ўказ аб зацвярджэнні дакумента ўжо падпісаны.

На канец 2010 года працэнтныя стаўкі па новым рублёвых крэдытах нефінансавага сектара складуць 12‑15% гадавых, па новых тэрміновых рублёвых дэпазітах у банках — 10‑13% гадавых.

У адпаведнасці з прагнозам сацыяльна‑эканамічнага развіцця краіны на 2010 год тэмп росту рэальнага валавога ўнутранага прадукту складзе 111‑113%, інвестыцый у асноўны капітал — 123‑125%. Індэкс спажывецкіх коштаў (інфляцыя) ацэньваецца на ўзроўні 108‑110%. Дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту ў 2010 годзе не перавысіць 1,5% да ВУП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?