Пададдзел фінансавай разведкі Банка Італіі пачаў расследаванне ў дачыненні да Банка Ватыкана, які падазраецца ў адмыванні грошай.

Як стала вядома выданню, італьянскі фінансавы рэгулятар устанавіў факты пераводу 180 мільёнаў еўра, выкананым з парушэннем законаў аб барацьбе з адмываннем грошай, у адзін з рымскіх аддзяленняў італьянскага банка UniCredit.

Следчыя вывучаюць усе транзакцыі, праведзеныя Банкам Ватыкана з 2006 па 2008 гады. Верагодна, частка выведзеных сродкаў была атрымана ад продажу нерухомай маёмасці. Акрамя таго, у бліжэйшы час будуць дапытаныя кіраўнікі UniCredit.

Выданне таксама нагадвае, што апошні буйны скандал вакол Банка Ватыкана разгарэўся ў 1982 годзе, калі збанкрутаваў італьянскі банк Ambrosiano. Кантрольны пакет акцый Ambrosiano належаў Банку Ватыкана. Пасля краху Ambrosiano засталося 1,3 млрд «кепскіх даўгоў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?