14.08.2006 / 16:58

Пазыцыі Максіма Мірнага ў новым рэйтынгу АTP амаль не зьмяніліся

У панядзелак раніцай быў аднародаваны чарговы рэйтынг-ліст, падрыхтаваны Асацыяцыяй тэнісістаў-прафэсіяналаў.

У параўнаньні зь мінулым тыднем пазыцыі найлепшага гульца Беларусі Максіма Мірнага амаль не зьмяніліся. У чэмпіёнскай гонцы 2006 г. беларус застаўся на 53-м месцы, маючы ў сваім актыве 101 пункт. Першае месца ўпэўнена займае швайцарац Ражэ Фэдэрэр (1117 пунктаў).

У «скразным» рэйтынгу ATP Мірны згубіў дзьве пазыцыі і займае 56-е месца. На ягоным рахунку 710 пунктаў. Тут таксама ўпэўнена лідзіруе Ражэ Фэдэрэр (7 760).

У гэтым табэлі прасутнічаюць іншыя беларусы: Уладзімер Ваўчкоў займае 623-е месца (32 балы), Павал Катляроў – 922-ы (11), Сяргей Тарасевіч – 990-ы (9), Ягор Пунтус – 1011-ты (8), Сяргей Васін, Яўген Міхееў, Сяргей Бетаў і Павал Чарнушчын дзеляць 1558 месца.

Значна лепшыя пазыцыі Максіма Мірнага ў парным рэйтынгу. У індывідуальным рэйтынгу парных тэнісістаў ён займае трэцяе месца (5 230 балаў), на 150 балаў апярэджваючы свайго напарніка швэда Юнаса Б’ёркмана. Першае месца дзеляць амэрыканцы Майк і Боб Браяны (6 410 балаў).

У рэйтынгу дуэтаў пара Мірны/Б’ёркман (729) займае другую пазыцыю, саступаючы братам Браянам (1 017).

На гэтым тыдні Максім Мірны возьме ўдзел у тэнісным турніры ў амэрыканскім Цынцынаці, а пры канцы жніўня – у адкрытым чэмпіянаце ЗША.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру