Сёння ў чатырох групах футбольнай Лігі чэмпіёнаў адбудуцца матчы заключнага туру.

У групе А месца ў плей‑оф датэрмінова забяспечыў сабе французскі «Бардо» (13 балаў), які сёння згуляе ў гасцях у аўтсайдэра — ізраільскага «Макабі» (0). А вось уладальнік другой пуцёўкі ў 1/8 фіналу вызначыцца ў Турыне, дзе «Ювентус» (8 балаў) будзе прымаць мюнхенскую «Баварыю» (7 балаў).

Матч грандаў еўрапейскага футбола беларускія аматары спорту змогуць убачыць у прамым эфіры Першага тэлеканала ў 21.35.

Англійскі «Манчэстэр Юнайтэд», які выступае ў квартэце B, ужо вырашыў праблему выхаду ў наступны раўнд, набраўшы 10 балаў. Сёння лідэр будзе гуляць у гасцях з нямецкім «Вольфсбургам», у якога 7 балаў. Столькі ж і ў расійскага ЦСКА, які выступіць у гасцях у турэцкага «Бешыкташа», які мае ў сваім актыве 4 балы.

Рэпартаж з Стамбула выйдзе ў эфір на тэлеканале «НТВ‑Беларусь» у 23.15.

У групе С на дзве пуцёўкі ў плей‑оф прэтэндуюць адразу тры каманды. Гэта мадрыдскі «Рэал» (10 балаў), які згуляе ў гасцях у аднаго з сваіх канкурэнтаў французскага «Марсэля» (7), а таксама італьянскі «Мілан» (8), які гуляе на выездзе з аўтсайдарам швейцарскім «Цюрыхам» (3). Сустрэчу іспанскага і францускага клубаў можна паглядзець на Першым канале ў 01.30.

У квартэце D ў 1/8 фіналу даўно выйшлі лонданскі «Чэлсі» (13) і партугальскі «Порту» (9). А вось на трэцяе месца прэтэндуюць іспанская «Атлетыка», які мае 3 балы, і кіпрскі «Апоэль», у якога на адзін бал менш. Лёнданцы сёння прымаюць кіпрынцаў, а іcпанская дружына ў Мадрыдзе паспрабуе абгуляць партугальцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?