Партал для настаўнікаў Nastaunik.info, супольнасць «Нашыя дзеткі», запрашаюць на прэзентацыю дыска метадычных і дапаможных матэрыялаў «Гадуем беларусаў»
10 снежня а 17.00.

У Дзяржаўным музей гісторыі беларускай літаратуры (Мінск, Багдановіча, 13).

Першая частка складанкі «Гадуем беларусаў» змяшчае матэрыялы для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў. У яе ўвайшлі напрацоўкі больш чым 100 чалавек: метадычныя матэрыялы, распрацоўкі ўрокаў і пазакласных заняткаў, сцэнарыі святаў і школьных спектакляў, чытанкі, песенькі, ноты, караоке, фанаграмы, дыяфільмы, навучальныя кліпы, мультфільмы, гульні, размалёўкі і шмат чаго іншага.

Падчас прэзентацыі плануюцца выступы прадстаўнікоў дзіцячых выданняў, музыкаў, аўтараў матэрыялаў і стваральнікаў дыска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?