На чыгуначнай станцыі Алёхнавічы (Маладзечанскі раён) 2 снежня пры затрыманні наркакур'ера быў паранены міліцыянер.

Начальнік маладзечанскага аддзялення ўнутраных спраў на транспарце Аляксандр Зінюк расказаў падрабязна пра выпадак: два афіцэры міліцыі з Мінска ўбачылі на платформе мужчыну з дзвюма вялікімі сумкамі.

Міліцыянеры прапанавалі яму прайсці ў залу вакзала і паказаць, што знаходзіцца ў сумках.

У адказ на прапанову мужчына дастаў пісталет і пачаў страляць.

Міліцыянеры ўсё ж затрымалі злачынцу.

У сумках аказалася псіхатропнае рэчыва амфетамін, а таксама трава, падобная на наркотык, якая цяпер знаходзіцца на экспертызе.

«Маленькай перасоўнай наркатычнай лабараторыяй» назваў Аляксандр Зінюк змесціва сумак. Цяпер вядома таксама, што правапарушальнік — жыхар аднаго з райцэнтраў Гомельскай вобласці. Зброя, якой ён адстрэльваўся, ‑дробнакаліберны пісталет, перароблены пад баявы. Дома ў яго знайшлі іншыя дробнакаліберныя патроны.

Адзін з міліцыянераў быў паранены. Пару дзён яму давялося правесці ў бальніцы. Другі ахоўнік парадку не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?