У панядзелак, 14 жніўня, адбылося ўрачыстае ўскладаньне кветак да магілы народнага пісьменьніка Беларусі Якуба Коласа. Днём раней споўнілася 50 гадоў зь дня ягонай сьмерці.

На Вайсковых могілках Менску сабраліся каля шасьцідзесяці чалавек: пісьменьнікі, мастакі, журналісты. Выступіў сын Якуба Коласа – Даніла Міцкевіч, народны артыст Анатоль Жук.

Дарэчы, паводле легенды, Якуб Колас у апошні дзень свайго жыцьця наведаў Курапаты.

Фота Андрэя Лянкевіча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0