Тры супрацоўнікі Воранаўскага аддзела дэпартамента аховы МУС Беларусі загінулі ў дарожна‑транспартным здарэнні ўвечары 8 снежня.

Як паведаміліва УУС Гродзенскага аблвыканкама, трагедыя здарылася прыкладна ў 19.30 непадалёк ад вёскі Бастуны Воранаўскага раёна.

Аўтамабіль «БМВ», якім кіравала жанчына 1972 года нараджэння, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з «Аўдзі». У апошняй знаходзіліся пяць міліцыянераў, якія ехалі на службу.

У выніку аварыі два супрацоўнікі аддзела аховы загінулі на месцы, адзін памёр у бальніцы. Два міліцыянеры і кіроўца «БМВ» шпіталізаваны.

У Гродзенскай вобласці гэта другі выпадак гібелі міліцыянераў у ДТЗ на гэтым тыдні. 7 снежня ў дарожнай аварыі ў Гродне загінуў інспектар ДАІ, які знаходзіўся на службе.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?