Аб’ёмы жылля, што будуецца ў Мінску, будуць скарэктаваныя ў бок змяншэння.

Як паведаміў дырэктар КУП «Мінскграда» Аляксандр Пятроў для агенцтва «Мінск-навіны», «падчас разгляду карэктуры Генеральнага плана развіцця сталіцы да 2030 года Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу стварыць максімальна камфортныя ўмовы пражывання для гараджан. Таму зараз «Мінскграда» ўдакладняе некаторыя параметры, закладзеныя ў генплане, каб зменшыць шчыльнасць забудовы».

Раней карэктура прадугледжвала паскораную забудову горада. Цяпер вырашылі вынесці будаўніцтва часткі жытла з горада на тэрыторыю вобласці.

Замест уводу 2 млн квадратных метраў жытла, як планавалася раней, у Мінску будуць штогод узводзіць 1,2 млн.

Колькасць насельніцтва сталіцы да 2030 года не павінна перавысіць 2 мільёнаў чалавек. Планавалася 2 мільёны 150 тысяч.

Аднак плынь ахвотных пераехаць на жыхарства ў найбольшы горад — з найлепшымі эканамічнымі магчымасцямі і культурны цэнтр — будзе расці. Таму ў рэальнасці найбольш абмяжоўваць колькасць людзей будзе толькі рост цэнаў на жытло.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?