Хельсінкі нанялі на працу шашкоў, у задачу якіх уваходзіць адлоў трусоў у гарадскіх парках. За паляванне шашкі атрымліваюць заробак 10 еўра ў гадзіну.

Пагадзінная аплата ў памеры 10 еўра — гэта больш, чым плацілі ў 2008 годзе 25 000 памочнікам ў бальніцах. Людзям плацілі толькі 9,16 еўра ў гадзіну.

Цэрквы, да прыкладу, плацяць за працы па азеляненні і добраўпарадкаванні толькі 6 еўра ў гадзіну.

Працоўны дзень шашка доўжыцца 7‑8 гадзін, за гэты час жывёлінкі могуць спаймаць да 20 трусоў. Грошы выплачваюцца уладальнікам шашка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?