Старшыня Вышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 снежня прыме ўдзел у пасяджэнні ВДС, якое адбудзецца ў Маскве.

У парадку дня такія актуальныя пытанні саюзнага будаўніцтва, як асноўныя вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва за 9 месяцаў гэтага года, ход выканання ўрадамі абедзвюх краін мерапрыемстваў Плана сумесных дзеянняў па мінімізацыі наступстваў фінансава-эканамічнага крызісу, пытанні пашырэння супрацоўніцтва ў сферы энергетыкі, развіццё двухбаковых адносін у ваеннай і ваенна-тэхнічнай галінах, зацвярджэнне бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2010 год і Праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі на 2010-2011 гады, сумесная работа па забеспячэнню роўных правоў грамадзян Беларусі і Расіі і ход рэалізацыі Канцэпцыі сацыяльнага развіцця Саюзнай дзяржавы да 2010 года, арганізацыйныя пытанні мерапрыемстваў, прысвечаных 65-й гадавіне Перамогі, культурна-гуманітарнае супрацоўніцтва.

Запланавана таксама сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі ў фармаце сам-насам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?