Паводле дасьледаваньняў Эстонскага інстытуту кан’юнктуры, у Рызе – самыя танныя ў краінах Эўразьвязу прадукты, а ў Таліне — аўтамабільнае паліва.
Эстонскі інстытут пры канцы траўня – пачатку чэрвеня прааналізаваў кошт прадуктаў харчаваньня мясцовай вытворчасьці і паліва ў 11 сталіцах краін ЭЗ. Высьветлілася, што самыя дарагія харчовыя тавары прадаюцца ў Стакгольме, тады як у Таліне, Бэрліне і Празе яны нашмат таньней.
Эстонцы высьветлілі, што самы танны «харчовы набор» можна набыць у Рызе, хоць у Вільні, Браціславе і Будапэшце, харчовыя тавары таксама адносна танныя. Хоць і даражэй за Рыгу.
Па самых прыемных для вашых кішэняў коштах, у параўнаньні з большасьцю гарадоў ЭЗ, у латвійскай сталіцы прадаюцца сасіскі, яйкі, хлеб для тостэраў, гарэлка, а таксама малако.
Для беларусаў зь нядаўняга часу віза ў Латвію бясплатная.