Як паведамляе брытанская The Guardian, прэзідэнт ЗША Барак Абама прапусціць шэраг мерапрыемстваў у Осла, звязаных з уручэннем Нобелеўскай прэміі міру.

Белы Дом адмяніў шэраг традыцыйных мерапрыемстваў, якія суправаджаюць уручэнне прэміі міру, у тым ліку вячэру з Нарвэжскім Нобелеўскім камітэтам, прэс‑канфэрэнцыю, тэлевізійнае інтэрв’ю, сустрэчу з дзецьмі, а таксама канцэрт, на якім меўся выступіць пераможца Еўрабачання‑2009 Аляксандр Рыбак.

Нарвежцаў найбольш пакрыўдзіла адмена вячэры з каралём Гаральдам, што шмат хто палічыў непавагай да манархіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?