Невядомую аповесць Уладзіміра Караткевіча адшукаў літаратуразнаўца Анатоль Верабей. «Передистория», напісаная пісьменнікам па-руску, будзе друкавацца ў часопісе «Нёман» у наступным годзе.

«Гэта больш за 200 старонак тэксту. Дата, на жаль, пад творам не стаіць. Анатоль Верабей прышоў да высновы, што, хутчэй за ўсё, яна напісана ў канцы 1940-х — пачатаку 1950-х гадоў. Тады Караткевіч вучыўся на філалагічным факультэце рускага аддзела Кіеўскага дзяржаўнага універсітэта імя Тараса Шаўчэнкі. Аповесць цікавая тым, што аўтару было каля дваццаці ці крышку больш гадоў. Гэта зусім малады Караткевіч, але ўжо вельмі захоплены гісторыяй Беларусі, як і гістарычнай тэмай у літаратуры», — кажа галоўны рэдактар часопіса «Нёман» Алесь Бадак.

Аповесць распавядае пра паўстанне 1863 года. Па словах Алеся Бадака, «Передисторию» сапраўды можна ўспрымаць як перадгісторыю Караткевіча-празаіка і пазнейшых «Каласоў пад сярпом тваім». «Яна не дапрацавана стылёва, але адчуваецца рука пісьменніка, адчуваецца яго ўменне выбудоўваць дыялогі, манера захапляць чытача».

Аповесць «Передистория» з’явіцца ў №№1-2 «Нёмана» ў 2010 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?