Адзначаецца ён у дзень нараджэння «караля танга» Карласа Гардэля.

Цiкава, што слова «танга» з’явiлася значна раней, чым сам танец. Першапачаткова яно выкарыстоўвалася на адным з Канарскiх астравоў i абазначала «сход для танцаў, для гульнi на барабанах». Мiж iншым, самi барабаны таксама называлiся «танга».

Фiласофiя танца танга заключана ў супрацьборстве Мужчыны i Жанчыны. Жыццё ў Танга б’е ключом, у цэнтры якога — Ён i Яна.

Іх узаемаадносiны, канфлiкты, прымiрэннi, рэўнасць, нянавiсць, апантанасць. У гэтым танцы не прынята размаўляць, пасмiхацца, глядзець партнёру ў вочы. Запрашэнне на танец, выказанае ўслых, можа расцэньвацца як абраза. Дапускаецца толькi погляд i лёгкi рух вуснаў.

Танга — танец‑iмправiзацыя, таму вельмi важным з’яўляецца ўменне партнёраў адчуваць адно аднаго. Гэтая здольнасць нараджаецца на ўзроўнi падсвядомасцi, стварае адчуванне iншай рэальнасцi. Самым выразным момантам танцу танга, пунктам найвышэйшага напружвання з’яўляецца паўза — гучыць музыка, а двое замерлi ў абдымках, быццам вядуць маўклiвы дыялог на павышаных тонах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?