Увечары паблiзу вёскi Самулкi Чавускага раёна супрацоўнiк мясцовага РУУС,

старшы сяржант мiлiцыi, кiруючы аўтамабiлем «Фальксваген», выехаў на паласу сустрэчнага руху i сутыкнуўся з мiкрааўтобусам.

У вынiку аўтамабiль з’ехаў у кювет, а мiлiцыянер загiнуў, паведамляе Звязда.

Нагадаем, што вечарам 8 снежня ў ДТЗ загінулі

тры супрацоўнікі Воранаўскага аддзела дэпартамента аховы МУС.

Трагедыя здарылася прыкладна а 19.30 непадалёк ад вёскі Бастуны Воранаўскага раёна. Аўтамабіль «БМВ», якім кіравала 37 —гадовая жанчына выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з «Аўдзі». У апошняй знаходзіліся пяць міліцыянераў, якія ехалі на службу.

У выніку аварыі два супрацоўнікі аддзела аховы загінулі на месцы, адзін памёр у бальніцы. Два міліцыянеры і кіроўца «БМВ» шпіталізаваны.

7 снежня ў дарожнай аварыі ў Гродне загінуў 29‑гадовы інспектар ДАІ,

які ехаў разам з напарнікам на выклік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0