Супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Гомельскага аблвыканкама сумесна з аддзелам па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС спынілі распаўсюджванне дзіцячай парнаграфіі ў інтэрнеце.

Як паведамілі ў прэс‑службе УУС, падчас аператыўна‑вышуковых мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што больш як 40 карыстальнікаў лакальнай камп’ютэрнай сеткі ААТ «Гарант» распаўсюджвалі відэафайлы са сцэнамі парнаграфічнага характару з удзелам малалетніх і непаўналетніх дзяцей.

Канфіскавана вялікая колькасць камп’ютэрнай тэхнікі і аптычных носьбітаў інфармацыі, распачата крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?