«Я не чакаю, што на чарговых прэзідэнцкіх выбарах будзе шмат кандыдатаў»,

— заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, адказваючы 11 снежня на пытанні журналістаў.

Яна паведаміла, што ў 1994 годзе з 19 прэтэндэнтаў кандыдатамі ў прэзідэнты было зарэгістравана шэсць, у 2001 годзе — чатыры з 26, у 2006 годзе — чатыры з дзевяці.

«Не думаю, што нешта зменіцца за апошні год і кандыдатаў стане больш», — сказала Ярмошына.

Пры гэтым яна адзначыла, што «не вітала б вялікую колькасць кандыдатаў». «Спадзяюся, менш у параўнанні з мінулымі кампаніямі іх не стане. Але калі іх будзе шмат, насельніцтву будзе цяжэй арыентавацца ў іх адрозненнях.

Гэта створыць напружаную сітуацыю ў краіне», — лічыць кіраўнік Цэнтрвыбаркама.

Ярмошына таксама падкрэсліла, што большая колькасць прэтэндэнтаў наўрад ці зможа пераадолець бар’ер у 100 тыс. сабраных подпісаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?