З першымі зоркамі ў пятніцу для юдэяў настала Ханука, васьмідзённае свята цуду. Кажуць, што колісь, увайшоўшы ў апаганены элінамі-захопнікамі храм, старажытныя габрэі ўбачылі, што алею ў рытуальным каганцы засталося ўсяго-толькі на адзін дзень, але тым не менш яны запалілі той каганец, ды ён гарэў восем дзён запар.

Ханука працягнецца восем сутак. Падчас святкаванняў кожны дзень на ханукіі, дзевяцісвечніку, будуць запальваць па адной новай свечцы, а на габрэйскім стале акрамя заўсёдных страваў, што спадарожнічаюць святам, з’явяцца ханукальныя пончыкі — суфганіёт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?