З 4 па 13 снежня ў Варшаве праходзіў міжнародны кінафестываль «Watch Docs» прысвечаны праблематыцы правоў чалавека.

За гэтыя дні ў двух варшаўскіх кінатэатрах было паказана каля 80 фільмаў, з якіх больш за 10 прысвечаныя тэме правоў чалавека на постсавецкай прасторы.

Былі сярод іх і два беларускія фільмы:

«Каралеўства дохлых мышэй» Віктара Дашука — фільм прысвечаны абсурднасці прадуктаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, таксама фільм «Вальц» Віктара Аслюка — аб вясковым лекары які дапамагае старым.

Не абышлося без скандалу.

Вядомы польскі штодзённік «Rzeczpospolita» задаўся пытаннем, чаму сярод амаль 80 фільмаў фестывалю, няма ніводнага пра пераслед хрысціянаў у свеце. Штогод каля 170 тысяч хрысціянаў забіваюць з‑за рэлігіі.

Пераможцам фестывалю стаў фільм аб эмігрантах у Францыі «Les Arrivants» / «Новыя»

рэжысёраў Кладые Бары і Патрыс Шоньяр, таксама спецыяльны прыз атрымаў фільм «Тыбет у песні» режысёра Нгаванга Хефела.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?