У Гродне затрыманы падазраваны ў датычнасці да дарожна‑транспартнага здарэння, у якім загінуў супрацоўнік Дзяржаўтаінспекцыі.

Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Нагадаем, ДТЗ адбылося 7 снежня на вуліцы Дзяржынскага ў Гродне прыкладна ў 23.20. Службовы «Опель» рухаўся з уключанымі пробліскавымі маячкамі чырвонага і сіняга колераў і гукавым сігналам. Наперадзе міліцэйскай машыны, на паласе руху, адзінай у прамым напрамку (насустрач — дзве), знаходзіўся міні‑вэн «Сітраен Эвазіён» з уключаным левым паваротам. Калі «Опель» быў на адлегласці прыкладна 20 метраў ад «Сітраена»,

кіроўца апошняга, вырашыўшы, відаць, вызваліць паласу, пачаў паварочваць налева. Аднак у гэты час машына ДАІ ўжо пачала абганяць яго па левай паласе.

Каб пазбегнуць сутыкнення, вадзіцель «Опеля», 29‑гадовы супрацоўнік батальёна дарожна‑патрульнай службы ўпраўлення ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама,

рэзка вывернуў руль управа. У выніку манеўру машына пераляцела цераз тратуар, урэзалася ў дрэва і перакулілася. Кіроўца загінуў на месцы.

Яго напарнік атрымаў нязначныя траўмы.

Паводле слоў суразмоўцы агенцтва, затрыманы не адмаўляе факт знаходжання ў месцы, дзе адбылося ДТЗ, падчас аварыі і ўчынення манеўру, які папярэднічаў ДТЗ. Аднак акалічнасці дарожна‑транспартнага здарэння да канца яшчэ не высветлены. Праводзяцца аператыўна‑следчыя мерапрыемствы. Расследаванне абцяжарана тым,

што кантакту паміж міні‑вэнам і міліцэйскай машынай не было.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?