У пятніцу, 11 снежня, Еўракамісія прапанавалі знізіць ўтрыманне дыяксіну ў шпротах на 37% і бензапірэну на 3 мікраграмы на кілаграм прадукцыі.

Латвійскія вытворцы шпроты шчыра спадзяюцца, што падобная прапанова не атрымае падтрымкі, бо інакш яны збанкрутуюць.

Справа ў тым, што ў выпадку паніжэння нормы дыяксіну з ужытку могуць быць выключаныя ўсе віды рыбы, што здабываюцца ў Балтыйскім моры. У сваю чаргу, зніжэнне бензапірэна азначае, што ўся вэнджаная рыба будзе забаронена, а шпроты будуць знішчаныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?