Пракуратурай Фрунзенскага раёна Мінска завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да 21‑гадовага мінчаніна. Справа накіравана ў суд.
Малады чалавек абвінавачваецца ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 166 (згвалтаванне заведама малалетняй) і ч. 3 арт. 167 (гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да заведама малалетняй) Крымінальнага кодэкса.
Злачынства было ўчынена 3 кастрычніка ў інтэрнаце. Малады рабочы прыйшоў у госці да знаёмай. Там жа знаходзіліся яе шасцігадовая дачка і сяброўка.
Калі жанчына пайшла правесці на прыпынак госцю, хлопец згвалтаваў дзіця. Прычым маці фактычна застала яго на месцы злачынства.
Жанчына здолела зачыніць злачынцу ў пакоі і выклікаць міліцыю, якая яго і затрымала.