Аляксандр Старыкевіч, рэдактар інтэрнэт-газеты «Салідарнасць» аб праекце ўказа аб Інтэрнэце:

«Магу сказаць, што далей адно Паўночная Карэя. Тое, што плануецца зрабіць, ўражвае. Што і як будзе атрымлівацца – іншая справа.

Ствараецца адмысловая спецслужба для кіравання за Інтэрнэтам. Нават сярод самых горшых прагнозаў не было таго пункта, паводле якога Лукашэнка сам будзе зацвярджаць правайдэраў. Усё бярэцца пад кантроль першай асобы дзяржавы – нават не Міністэрства інфармацыі.

Я яшчэ дадам, што з’яўленне гэтага дакументу толькі дапаўняе прызначэнне Праляскоўскага на пасаду міністра інфармацыі. Улады пачалі рыхтавацца да прэзідэнцкіх выбараў па старой завядзёнцы. Усё мусіць быць пад кантролем. Гаворкі пра лібералізацыю выглядаюць бессэнсоўнымі – адліга скончылася».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?