У Мінску малады кіроўца, які да гэтага неаднаразова парушаў правілы дарожнага руху, у нецвярозым стане збіў пенсіянерку і ўцёк з месца ДТЗ.

Інцыдэнт здарыўся на вуліцы Якубоўскага,там нецвярозы мінчук здзейсніў наезд на пенсіянерку ды пакінуў пацярпелую ў бездапаможным стане. Пазней ад атрыманых целавых пашкоджанняў жанчына памерла ў бальніцы.

Кіроўца, які знік з месца здарэння, у той жа дзень быў затрыманы супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі. Медыцынскі агляд паказала, што ўтрыманне алкаголю ў крыві маладога чалавека было даволі высокім — 1,93 праміле.

Як растлумачылі ў ДАІ, малады чалавек раней неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за перавышэнне хуткасці. Акрамя таго, у 2006 годзе за кіраванне аўтамабілем яго пазбавілі вадзіцельскага пасведчання. У красавіку 2009 года тэрмін гэтага пакарання скончыўся. Мінчук пераздаў іспыт на права кіравання аўтамабілем. Цяпер, праз некалькі месяцаў, ён зноў груба парушыў правілы дарожнага руху.

Так як у ДТЗ загінуў чалавек, у дачыненні да кіроўцы будзе заведзена крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?