Пра гэта паведаміў галоўны лекар Мінскай гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Эдуард Козыраў.
Паводле яго слоў, практычна ва ўсіх выпадках пераахаладжэння пацярпелыя знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.
Суразмоўца адзначыў таксама, што не было зафіксавана выпадкаў абмарожванняў. 32 пацярпелыя звярнуліся па дапамогу дактароў станцыі хуткай медыцынскай дапамогі з галалёднымі траўмамі — ударамі, вывіхамі, расцяжэннямі і пераломамі.
Усяго на станцыю хуткай медыцынскай дапамогі за суткі паступіла крыху больш за 2 тыс. выклікаў.