Вiктар Юшчанка даў вайскоўцам такое даручэнне, паколькi не цалкам задаволены цяперашнiм, «прускiм», страявым крокам, пакiнутым ва ўкраiнскiм войску яшчэ з часоў СССР.

Цяпер Генштаб распрацоўвае метадычныя рэкамендацыi па новым кроку i рыхтуе прапановы па адпаведных зменах ва ўкраiнскiм заканадаўстве.

Дзеля большай нагляднасцi ўкраiнскiя вайскоўцы нават знялi метадычны фiльм, у якiм параўноўваюцца «прускi» i «нацыянальны» стылi страявога кроку. Чым менавiта павiнен адрознiвацца новы страявы крок ад старога, не паведамляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?