З 31 снежня ў Эстоніі пачынаецца выпрабавальны перапіс насельніцтва. Спачатку эстонцам прапануюць адказаць на пытанні ў інтэрнэце. На гэта грамадзянам даецца два месяца. Пасля на працягу месяца перапісчыкі будуць хадзіць да тых людзей, якія не прынялі ўдзел у электронным перапісу, альбо запоўнілі анкеты не цалкам.

Паўнавартасны перапіс запланаваны на 2011 год.

У Беларусі выпрабавальны перапіс летась праводзіўся на Маладзечыншчыне і працягнуўся 10 дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?