На паседжаньні Савета Міністраў Беларусі пад старшынствам прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага сёньня, 15 жніўня, разглядаўся праект указу кіраўніка дзяржавы «Пра правядзеньне ў 2009 годзе перапісу насельніцтва Беларусі». Як паведамілі карэспандэнту ІА REGNUM у прэсавай службе ўраду, перапіс плянуецца правесьці ў мэтах атрыманьня інфармацыі пра дэмаграфічныя і сацыяльна-эканамічныя характарыстыкі насельніцтва, ступень распаўсюджанасьці роднай мовы ды іншых моў, пра наяўнасьць у рэспубліцы этнічных групаў насельніцтва, пра крыніцы сродкаў яго існаваньня. «Апроч таго, у перапісны ліст мяркуецца ўключыць пытаньні пра жыльлёвыя ўмовы насельніцтва, характарыстыку жытла і разьмеркаваньне жылога фонду па формах уласнасьці», - падкрэсьлілі ў прэсавай службе.

Асаблівую цікавасьць уяўляцьме інфармацыя пра насельніцтва, якое жыве на тэрыторыі рэспублікі часова. Перапіс таксама дазволіць атрымаць зьвесткі пра становішча розных сацыяльных групаў (жанчын, дзяцей, моладзі, асобаў пажылага веку, бяздомных, беспрацоўных).

У мэтах атрыманьня інфармацыі Міністэрства статыстыкі і аналізу прапануе правесьці перапіс насельніцтва па стане на 14 кастрычніка 2009 году праз апытаньне жыхароў рэспублікі адмыслова падрыхтаванымі лічыльшчыкамі ў пэрыяд ад 14 да 24 кастрычніка 2009 году.

Для пасьпяховага правядзеньня перапісу плянуецца распрацаваць адпаведную нарматыўную прававую дакумэнтацыю, мэтадалягічны інструмэнтар, арганізаваць падрыхтоўку і правядзеньне перапісу, вырашыць пытаньні фінансавага і маральна-тэхнічнага забесьпячэньня. Апроч таго, варта правесьці інфармацыйна-тлумачальную працу спаміж перапіснага пэрсаналу і насельніцтва, а таксама распрацаваць тэхнялёгіі апрацоўкі матэрыялаў перапісу.

ИА REGNUM

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0