17 снежня а 17.00 у гродзенскім Новым замку адбудзецца музейная вечарына «Стужка часу», прысвечаная Дню беларускага кіно. На вечарыне будзе магчыма пазнаёміцца з гісторыяй сусветнага кінематографа, даведацца пра рэжысёраў «нямога кіно» і пра папулярных актрыс першай паловы ХХ ст. – Клару Боу, Грэту Гарбо, Марлен Дзітрых, зазірнуць у «Кабінет доктара Калігары», наведаць выставу, прысвечаную гісторыі кінатэатраў Гродна. Вечарына адбудзіцца пры непасрэдным удзеле Георгія Барысавіча Манастырскага – нашчадка заснавальніка гродзенскага кінатэатра «Эдэн».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0