На Ленінградзкай атамнай станцыі аўтаматычнай засьцярогай быў адключаны ад сеткі першы энэргаблёк, паведамляе прэсавая служба ЛАЭС.

У аўторак у 09.32 па маскоўскім часе (8.32 – па беларускім) аўтаматычнай засьцярогай адключаны ад сеткі энэргаблёк №1 Ленінградзкай АЭС. Прычынай адключэньня энэргаблёка зьяўляецца кароткае замыканьне ў вымяральным трансфарматары току на адкрытай разьмеркавальнай прыладзе. У выніку кароткага замыканьня спрацоўваньнем рэлейнай засьцярогі аўтаматычна адключаная лінія электраперадачы 330 кВ», - гаворыцца ў паведамленьні.

У выніку адключэньня лініі электраперадачы энэргаблёк №1 быў разгружаны да 0 МВт і адключаны ад сеткі. Разгрузка блёка праведзеная па штатнай схеме.

«Пасьля ліквідацыі прычын кароткага замыканьня энэргаблёк будзе ўключаны ў сетку. Энэргаблёкі №3 і №4 Ленінградзкай АЭС працуюць на намінальным ўзроўні магутнасьці, іх сумарная нагрузка складае 2032 МВт.»

У інфармацыі прэсавай службы падкрэсьліваецца, што радыяцыйны фон на пляцоўцы Ленінградзкай АЭС і прылеглых тэрыторыях адпавядае паказьнікам нармальнай эксплюатацыі энэргаблёкаў і не перавышае натуральных прыродных значэньняў.

РИА Новости

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0