Прэзідэнт Паўднёвай Асеціі Эдуард Какойты паведаміў, што яго край прызнала Науру.

Паводле яго словаў, «пагадненне аб устанаўленні дыпламатычных адносін было падпісана сёння раніцай».

«Працэс прызнання новай дзяржавы Рэспублікі Паўднёвая Асеція міжнароднай супольнасцю незваротны.

У бліжэйшы час рэспубліку прызнае яшчэ каля дзесяці дзяржаў «, лічыць прэзідэнт.

У аўторак Науру прызнала Абхазію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?