Па выніках другога летняга месяца колькасьць абанэнтаў сотавай сувязі склала 5,150 мільёнаў. Узровень пранікненьня дасягнуў 52,56%.

Беларускі МТС захаваў свае лідэрскія пазыцыі. Абанэнцкая база апэратара вырасла на 100 тысяч і дасягнула 2,68 млн. чалавек. VELCOM у ліпені троху зьнізіў актыўнасьць у прасоўваньні. 75 тысяч новых абанэнтаў падключыліся да сеткі першага GSM-апэратара ў мінулым месяцы.

DIALLOG застаўся на адзнацы 100 тысяч абанэнтаў. Дзяржаўны апэратар «БеСТ» павялічыў сваю абанэнцкую базу на 1 тысячу чалавек – да 10 тысяч.

Паводле BYBANNER.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0