18 снежня, ужо дзясяты раз, у Гродна прыбудзе Бэтлеемскі агонь.

Раніцай гэтага дня агонь, запалены ад нязгаснай лампады ў базыліцы Нараджэння Госпада ў Бэтлееме, прадстаўнікі скауцкага руху з Польшчы перададуць беларускім скаутам.

Лампада са святым агнём будзе выстаўлена каля цэнтральнага алтара гродзенскага касцёла святога Францішка Ксаверыя.

Усе ахвотныя, незалежна ад веравызнання,

змогуць запаліць ад агню свечку, каб прынесці Бэтлеемскае святло ў свае дамы.

Пасля Бэтлеемскі агонь будзе дастаўлены ў Мінск, Ліду, Маладзечна і іншыя гарады Беларусі, затым перададзены ў Расію.

У Мінск Бэтлеемскі агонь прыбудзе 19 снежня.

А 21‑й адбудзецца ўрачыстае ўнясенне агню ў архікатэдру Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. У 22.00 адбудзецца святая Імша, якая распачне малітоўнае чуванне моладзі і якую ўзначаліць Мітрапаліт Мінска‑Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?