Граф Бабрынскі, калі ў Вільню прыязджаў мірыць тут нацыі і быццам бы бараніць «рускае населеніе» ад палякаў, не адазваўся ні разу аб жывых беларусах, а потым паехаў на вячэру, зробленую яму палякамі, і беларусы былі там толькі… лёкаі, што падавалі стравы і шампанскае.

«НН». №50. 1909

Сапраўдны пярэпалах выклікала бяскрыўдная ініцыятыва апазіцыі занесці петыцыі‑патрабаванні Лукашэнку. Ужо за пару гадзінаў да меркаванага прыходу людзей рэзідэнцыю ачэплівалі з усіх бакоў шчыльныя ланцугі з соцень «людзей у блакітным». Школьнікам, якія разам з настаўніцамі крочылі на спектакль у Тэатр юнага гледача, таксама прыйшлося ісці ў абход вуліцамі Леніна ды Першамайскай.

«НН». №34. 1999

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0