Прагноз надвор’я ў Беларусі на 17—19 снежня.
Да Новага года застаецца два тыдні :) ku-palinka
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у Беларусі 17 снежня чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу па Брэсцкай вобласці, днём па паўднёвым захадзе снег, мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні, усходні 5—10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу
ад мінус 13°C у паўднёва‑заходніх раёнах да мінус 27°C на ўсходзе, днём мінус 15—21°C, у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях мінус 9—14°C.
Заўтра ў Мінску пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні, усходні 5—10 м/с, днём парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра
ноччу мінус 20—22°С, днём мінус 16—18°С.
У наступныя двое сутак, 18 і 19 снежня, па краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е.
18 снежня часам снег, месцамі мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна‑ўсходні 7—12 м/с, у асобных раёнах парывы 15—17 м/с. Тэмпература паветра
ноччу мінус 12—19°С, па паўночным усходзе да мінус 23°С, днём мінус 10—16°С, месцамі да мінус 18°С.
19 снежня ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовы снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 4—9 м/с.
Тэмпература паветра ноччу мінус 12—18°С, пры праясненнях да мінус 20°С, днём мінус 10—17°С.
18 снежня ў Мінску воблачна з праясненнямі. Часам снег, месцамі мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна‑ўсходні 7—12 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 14—16°С, днём мінус 12—14°С.