Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Вышэйшага гаспадарчага суда (ВГС) Віктар Рабцаў 16 снежня ў Мінску на міжнароднай навукова‑практычнай канферэнцыі «Прававое абслугоўванне арганізацый: перспектывы развіцця і ўдасканалення».

Паводле яго слоў, праект закона скіраваны на выкараненне прабелаў прававога рэгулявання трацейскай судавытворчасці. Ім, у прыватнасці, прадугледжана, што рашэнне трацейскага суда можна будзе прад’явіць у дзяржаўны суд для прымусовага выканання.

Віктар Рабцаў адзначыў, што пытанні прымусовага выканання рашэнняў трацейскіх судоў даўно ўрэгуляваныя ў дзейсным гаспадарча‑працэсуальным заканадаўстве. Паводле яго слоў, пры існуючай прававой базе ёсць таксама і судовая практыка. Цяпер у гаспадарчых судах разглядаецца заява аб выдачы выканаўчага дакумента на прымусовае выкананне рашэнняў Міжнароднага арбітражнага суда пры Беларускай гандлёва‑прамысловай палаце. «Мяркую, што з выкананнем рашэнняў будучых трацейскіх судоў ніякіх праблем не ўзнікне», — сказаў намеснік старшыні ВГС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?