Гэта прадугледжана ўказам № 624 ад 11 снежня 2009 года «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у асобныя ўказы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Неабходнасць яго распрацоўкі выклікана прывядзеннем заканадаўчых актаў у адпаведнасць з нормамі ўказа ад 5 мая 2009 года № 232 «Аб некаторых пытаннях правядзення аўкцыёнаў (конкурсаў)», паведаміла прэс‑служба прэзідэнта.

У прыватнасці, указам выключаецца патрабаванне аб правядзенні двойчы падрадных таргоў у выпадку, калі прызнана, што яны не адбыліся з‑за адсутнасці неабходнай колькасці прэтэндэнтаў.

Акрамя таго, у дадзеным указе прадугледжваюцца ўмовы, на падставе якіх правядзенне таргоў пры заключэнні дагавораў на будаўніцтва жылых дамоў не з’яўляецца абавязковым.

Змяненні, унесеныя ва ўказ ад 18 снежня 2007 года № 657 «Аб некаторых пытаннях рэканструкцыі жылых дамоў», закранулі наданне ўдзельніку конкурса на прапанаваных ім умовах права на ажыццяўленне надбудовы жылых памяшканняў тыпавых спажывецкіх якасцяў у выпадку, калі да ўдзелу ў конкурсе дапушчаны толькі адзін удзельнік і прадстаўленая гэтым удзельнікам конкурсная прапанова адпавядае ўмовам конкурсу. Вяртанне выдаткаў на арганізацыю і правядзенне аўкцыёну (конкурсу), у тым ліку выдаткаў, звязаных з вырабам і выдаваннем удзельнікам дакументацыі, неабходнай для яго правядзення, ажыццяўляецца ўдзельнікам, які выйграў таргі. У выпадку рэалізацыі права праектавання і надбудовы жылых памяшканняў павышанай камфортнасці і (ці) нежылых памяшканняў з заказчыкам (забудоўшчыкам) заключаецца дагавор пры яго згодзе пасля вяртання ім выдаткаў на арганізацыю і правядзенне аўкцыёну і таксама ўнясення платы за права заключэння дадзенага дагавора ў памеры кадастравага кошту зямельнага ўчастка, на якім знаходзіцца жылы дом, які падлягае рэканструкцыі, павялічанай на 5%.

Ва ўказ ад 27 снежня 2007 года № 667 «Аб забранні і выдзяленні зямельных участкаў» унесены змяненні ў частцы вяртання арганізатарам аўкцыёнаў фактычных выдаткаў, звязаных з падрыхтоўкай і правядзеннем аўкцыёнаў, за права заключэння дагавораў арэнды зямельных участкаў, а таксама надання адпаведных правоў на набыццё адным грамадзянінам (юрыдычнай асобай) права дагавора арэнды зямельнага ўчастка з унясеннем платы за гэта права ў памеры пачатковай цаны прадмета аўкцыёна, павялічанай на 5%. Інфармацыя аб правядзенні аўкцыёнаў па продажы права на зямельныя ўчасткі, а таксама аб’ектаў нерухомасці падлягае абавязковаму апублікаванню ў друкаваных сродках масавай інфармацыі.

Акрамя таго, з указа ад 5 мая 2009 года № 232 «Аб некаторых пытаннях правядзення аўкцыёнаў (конкурсаў)» выключана норма, якая не будзе распаўсюджвацца на конкурсы, якія праводзяцца пры ажыццяўленні дзяржаўных закупак тавараў (прац, паслуг).

Рэалізацыя ўказа не запатрабуе выдзялення дадатковых сродкаў з рэспубліканскага бюджэту, адзначаецца ў паведамленні прэс‑службы прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?