Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 18 снежня ў Беларусі будзе воблачна. На большай частцы тэрыторыі снег, мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 7—12 м/с, месцамі парывы да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 12—18°C, па паўночным усходзе да мінус 20°C, днём мінус 10—16°C.

У Мінску 18 снежня воблачна. Раніцай і днём снег, мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 7—12 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 15—17°С, днём мінус 12—14°С.

У наступныя двое сутак, 19 і 20 снежня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер 19 снежня ўсходні 4—9 м/с, парывы да 14 м/с, 20‑га — пераменных напрамкаў 2—7 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 12—19°С, 20 снежня пры праясненнях да мінус 25°С, днём мінус 11—18°С.

У Мінску 19 снежня воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы снег, днём слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 4—9 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 15—17°С, днём мінус 12—14°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?