Нядаўна сюды ўжо наведваліся супрацоўнікі ДФР.

Сёння раніцай, 18 снежня, у Дом польскі ў Івянцы прыехалі з Валожына два супрацоўнікі аддзелу па барацьбе з эканамічнай злачыннасьцю, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на словы кіраўніка Дому польскага Тэрэса Собаль. Яна сказала, што міліцыянты пачалі размову з бухгалтарам.

Нядаўна Дом польскі праверыў дэпартамент фінансавых расследаванняў з Маладэчна і працаўнікі не чакалі так хутка новай праверкі.

12 кастрычніка ў Доме польскім у гарпасёлку Івянец Валожынскага раёну Мінскай вобласці перапісалі ўсе крэслы, шафы, сталы і нават падушкі і прасціны ў спачывальным пакоі.

У дадзены момант следчыя АБЭЗ капіруюць спісы людзей, якія аказвалі матэрыяльную дапамогу Дому Польскаму. Раней гэтыя самыя спісы ўжо правярала падатковая інспекцыя Валожынскага раёну. Цяпер за гэта па другім крузе возьмецца міліцыя, піша ў сваім блогу гродзенскі журналіст Андрэй Пачобут, старшыня галоўнай рады непрызнанага ўладамі Саюза палякаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0