Згодна з вынікамі апытання, праведзенага Усерасійскім цэнтрам вывучэння грамадскай думкі, сярод грамадзян Расіі пануе станоўчае стаўленне да Сталіна (37% апытаных). Пры гэтым у 26% Сталін выклікае павагу, у 8% — сімпатыю, у 3% — захапленне.

Але за апошнія восем гадоў падвоілася колькасць расейцаў, якім Сталін абыякавы.

Цяпер такіх 28% рэспандэнтаў, у 2001 годзе іх было 13%. Гэты паказчык адмоўна адбіваецца на колькасці праціўнікаў Сталіна. Негатыўна да Сталіна ставяцца 24% апытаных: у 13% Сталін выклікае непрыязнасць (у 2001 годзе ‑‑ 18%), у 6% — страх, у 5% — агіду (у 2001 годзе — 16% і 10% адпаведна).

Пры гэтым павага і сімпатыя да Сталіна пераважаюць сярод пажылых расейцаў (46%). А сярод маладых людзей часцей за ўсё сустракаецца абыякавае стаўленне да «бацькі народаў» (у 38%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?