Па народных уяўленнях, святы Мiкалай быў «старэйшым» сярод усiх святых. У кожнай хаце заўсёды была абраз Мiкалая — ахоўнiка хатняга дабрабыту.

У казках i паданнях менавiта святы Мiкалай сустракае душы людзей на тым свеце.

Святога Мiкалая лiчылi добрым дарадчыкам, але менавiта ён караў «дрэнных» людзей, якiя парушалi агульнапрынятыя забароны.

Паўсюдна 19 снежня быў святочны дзень.

«У Мiколiн дзень ва ўсякай хаце пiва», «Для кума Мiкольшчына бражку варыць, для кумы пiрагi пячэ». Казалi, ушаноўваючы запаветы дзядоў: «На Мiкольшчыну клiч i сябра, i ворага».

Па Мiколiным днi меркавалi аб надвор’i:

Якi дзень на Мiколу зiмовага, такi i на Мiколу летняга.

Надышоў бы Мiколiн дзень, будзе i зiма на санках.

Першыя сур’ёзныя маразы — Мiкольскiя.

На дзень святога Мiкалая зiма лютуе.

Зiма моц набiрае, сонца на вясну паварочвае.

Калi на Мiхайлаў дзень (21 лiстапада) закуе, то на Мiколу раскуе.

Да Мiколы няма зiмы нiколi.

Першыя маразы — Мiкольскiя, другiя — калядныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?