Шыльда з надпісам «Arbeit macht frei» была знойдзена позна вечарам у нядзелю на поўначы Польшчы. Па падазрэнню ў крадзяжы шыльды затрымана пяць мужчын. Шыльду знайшлі ў пашкоджаным стане – яна былі парэзаная на тры кавалкі.

У ноч з нядзелі на панядзелак затрыманыя былі дастаўленыя ў Кракаў, дзе сёння пачнецца разляд справы.

Шыльда з брамы Асвенціма была скрадзеная ў пятніцу паміж 3 і 5 гадзінай ночы. МУС Польшчы адразу пасля выяўлення злачынства стварыла адмысловую групу для яго раскрыцця. Навіна аб крадзяжы аднаго з сімвалаў Халакоста разышлася па цэлым свеце і выклікала шырокі розгалас.

АП, паводле wyborcza.pl

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0