21.12.2009 / 11:23

20-гадовая маці ўтапіла нованароджанага сына ў ванне 4

А потым падкінула цельца ў гарод суседзяў.

Пракуратура Лунінецкага раёна распачала крымінальную справу ў дачыненні да паштальёна раённага вузла сувязі, якая ў апошні дзень верасня ўтапіла ў ванне свайго сына.

Паводле папярэдніх звестак следства, 30 верасня, вечарам 20-гадовая дзяўчына нарадзіла ў сябе ў доме хлопчыка,

якога адразу ж наўмысна ўтапіла ў ванне. Пасля гэтага жанчына з мэтай утойвання злачынства выкінула цела сына ў гарод суседзяў.

Цела малога праляжала на вуліцы каля месяца, пакуль яго не знайшлі.

Супрацоўнікі міліцыі знайшлі маці памерлага дзіцяці ды высветлілі ўсе акалічнасці справы. Судова-медыцынская экспертыза ўстанавіла, што смерць хлопчыка наступіла ад механічнай асфіксіі.

Падазраваная затрыманая. Ёй інкрымінуецца здзяйсненне злачынства, прадугледжанага арт. 140 КК РБ (забойства свайго дзіцяці падчас родаў або непасрэдна пасля іх, здзейсненае ва ўмовах псіхатраўмуючай сітуацыі, выкліканай родамі), якая прадугледжвае пакаранне да пяці гадоў пазбаўлення волі.

0
Узрэцкі / Адказаць
21.12.2009 / 19:00
Баб'ё мязмозглае... Відаць няма каму дрына даць... Эх.. дзе яно, традыцыйнае грамадсва..
0
Slava / Адказаць
22.12.2009 / 01:33
Чаму толькi 5 гадоу? За наумыснае забойства! Трэба не менш за 10 даваць.
0
WOV / Адказаць
22.12.2009 / 10:45
Да Вы што, шаноўныя спадары! Якія 5 ці 10 год? Дадуць ёй, 2 - 3 гады, а потым праз год вызваляць. Калі знойдзе адваката, то наогул у турму не трапіць. У нас жа жанчын зараз не караюць, рабі што хочаш і як хочаш. У жанчын жыццё цяжкае, яны не вінаватыя. Цікава, дзе нашыя фэміністкі? Куды прапалі? Яны ж так крычаць, што у нашай краіне жанчыны не маюць ніякіх правоў. Ага, такія бедныя і занядбаныя нашыя кабеты!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру